У першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Традыцыйна ва ўстанове адукацыі “Кароўчынская сярэдняя школа" праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай нагодзе. І новы навучальны год не стаў выключэннем. 5 верасня ў школе прайшлі класныя гадзіны "З вытокаў роднай мовы".
Вучні і настаўнікі паглыбіліся ў свет беларускай мовы, літаратуры і гісторыі. Асаблівую ўвагу надалі ролі беларускай мовы ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці і захаванні культурных традыцый. Быў зроблены агляд гарадоў, у якіх ужо адбылося свята беларускага пісьменства. Дзеці даведаліся, што ў гэтым годзе свята сустрэў горад Ліда.




